Адміністрацыя Прэзідэнта распрацоўвае новыя падыходы ў працы з кадравым рэзервам

1 августа 2018

Эканоміцы патрэбныя энергічныя і прафесійныя кіраўнікі, якія ўмеюць працаваць з людзьмі. Адміністрацыя Прэзідэнта распрацоўвае новыя падыходы ў працы з кадравым рэзервам. Адкрытую размову аб эфектыўнасці рашэнняў і падрыхтоўцы дзяржслужачых Наталля Качанава правяла з прадстаўнікамі Брэсцкай вобласці. У гэтым рэгіёне сфарміраваны адзін з самых вялікіх кадравых рэзерваў. У прэтэндэнтах на статус дзяржслужачага - мясцовая ўлада, дырэктары паспяховых прадпрыемстваў. Усяго ў спецыяльнай групе па рэспубліцы 73 чалавекі. Для іх у красавіку правялі першы семінар. Далей праца працягнецца асобна па рэгіёнах краіны.