Адміністрацыя Прэзідэнта праводзіць выязныя прыёмы грамадзян

16 октября 2019
Нараўне з гэтым прадстаўнікі Адміністрацыі вывучаць сітуацыю на месцах - выкананне даручэнняў Кіраўніка дзяржавы, эфектыўнасць дзеянняў мясцовых органаў улады па павышэнні ўзроўню жыццезабеспячэння насельніцтва. Асаблівая ўвага - пытанням сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў.

Заўтра ў Барысаўскім раёне пройдзе сустрэча з начальнікам галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Вольгай Шпілеўскай. Запісацца на прыём можна па тэлефонах аддзелаў па працы са зваротамі грамадзян адпаведных выканаўчых камітэтаў.