Адміністрацыя Прэзідэнта праводзіць у рэгіёнах выязныя прыёмы грамадзян

9 октября 2019

Прадстаўнікі Адміністрацыі вывучаць сітуацыю на месцах - выкананне даручэнняў Кіраўніка дзяржавы, эфектыўнасць дзеянняў мясцовых органаў улады па павышэнні ўзроўню жыццезабеспячэння насельніцтва. 

Асаблівая ўвага будзе нададзена пытанням сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў.

Заўтра ў Крупскім райвыканкаме з грамадзянамі сустрэнецца першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў. У Докшыцкім - памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч. Запісацца на прыём можна па тэлефонах аддзелаў па рабоце са  зваротамі грамадзян адпаведных выканаўчых камітэтаў.