Адкрытыя для зваротаў. Сёння Адміністрацыя Прэзідэнта правяла выязныя прыёмы ў Мінску і рэгіёнах. Менавіта такая форма дазваляе пачуць праблемы простага чалавека і своечасова адрэагаваць на іх.
Гэта не разавая акцыя - надалей такая праца будзе праводзіцца пастаянна. У сувязі з павелічэннем колькасці зваротаў па пытаннях сацыяльнага ўтрыманства Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава прыняла рашэнне аб правядзенні кіраўніцтвам Адміністрацыі, памочнікамі Прэзідэнта - галоўнымі інспектарамі ў рэгіёнах, а таксама начальнікамі асноўных структурных падраздзяленняў прыёмаў грамадзян у рай- і гарвыканкамах. Яны прайшлі сёння, адбудуцца заўтра, а таксама 23 і 24 лютага. Наталля Качанава асабіста вяла прыём у Жодзінскім гарвыканкаме. З пытаннямі да яе звярнуліся больш за 20 чалавек. У асноўным цікавіліся рэалізацыяй дэкрэта "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства". Таксама людзей хвалявалі жыллёвыя праблемы.













