Адміністрацыя Прэзідэнта працягвае выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах

12 июня 2017

У найбліжэйшыя дні яны пройдуць у Гродзенскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях. Прыёмы грамадзян дапамагаюць выявіць у рэгіёне асноўныя праблемныя пытанні і аператыўна іх вырашаць. Работа ў такім фармаце - гэта яшчэ і магчымасць праводзіць маніторынг сітуацыі на месцах. Запісацца можна па тэлефонах аддзелаў па рабоце са зваротамі грамадзян адпаведных выканаўчых камітэтаў.