Адміністрацыя Прэзідэнта працягвае выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах

8 ноября 2018

Адміністрацыя Кіраўніка дзяржавы працягвае выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах краіны. Сёння праблемы беларусаў у Баранавіцкім гарвыканкаме будзе вырашаць намеснік начальніка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення - начальнік упраўлення сацыяльнай палітыкі Наталля Красачка.

Выязныя прыёмы таксама пройдуць 9 лістапада з 10:00 да 13:00. Запісацца можна па тэлефонах аддзелаў па рабоце са зваротамі грамадзян адпаведных выканаўчых камітэтаў.