Адміністрацыя Прэзідэнта працягвае выязныя прыёмы грамадзян

15 октября 2019

Адміністрацыя Прэзідэнта працягвае выязныя прыёмы грамадзян, праверку выканання даручэнняў Кіраўніка дзяржавы, эфектыўнасць дзеянняў мясцовых органаў улады па павышэнні ўзроўню жыццезабеспячэння насельніцтва. Асаблівая ўвага - пытанням сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў. Заўтра ў Першамайскім раёне горада Мінска на пытанні грамадзян адкажа памочнік Прэзідэнта - інспектар па горадзе Мінску Віталь Прыма. У Дзяржынскім раёне сустрэчу правядзе начальнік галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі Юрый Крывашэеў. Запісацца на прыём можна па тэлефонах аддзелаў па рабоце са зваротамі грамадзян адпаведных выканаўчых камітэтаў.