Адміністрацыя Прэзідэнта працягвае выязныя прыёмы грамадзян

22 июля 2017

Сёння ў Крычаве прамую лінію і кансультацыю жыхароў правёў памочнік Прэзідэнта Генадзь Лаўранкоў.

Сярод пытанняў просьбы аб аказанні дапамогі ў лячэнні. Не заўсёды згодны жыхары раёна і з сумамі ў жыроўках. Актуальны тэмы працаўладкавання і магчымасці дадатковага заробку. На думку галоўнага інспектара па Магілёўскай вобласці, у калісьці прамысловага цэнтра Крычава ёсць усе магчымасці вырашыць і гэтыя праблемы, калі стаўка будзе зроблена на развіццё прадпрымальніцтва.

Рыхтуецца Крычаў і да заканчэння вялікай будоўлі. У стадыі завяршэння - новая школа, разлічаная на тысячу месцаў з басейнам і спартыўнай пляцоўкай. Як запэўніваюць спецыялісты, навучальная ўстанова расчыніць дзверы ўжо 1 верасня.