Адміністрацыя Прэзідэнта працягвае выязныя прыёмы

27 октября 2019

Эфектыўнасць дзеянняў мясцовых органаў улады па павышэнні ўзроўню жыццезабеспячэння насельніцтва вывучае на месцах Адміністрацыя Прэзідэнта. Працягваюцца і выязныя прыёмы грамадзян. Так, у аўторак 29 кастрычніка ў Светлагорску з грамадзянамі сустрэнецца памочнік Прэзідэнта - інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Шулейка. У Гарадоцкі раён выедзе памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч, у Баранавічах і раёне на пытанні адкажа памочнік Прэзідэнта - інспектар па Брэсцкай вобласці Анатоль Маркевіч. Прыёмы таксама пройдуць 30, 31 кастрычніка і 1 лістапада. Запісацца можна па тэлефоне аддзела па працы са зваротамі грамадзян выканаўчага камітэта.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя