Адміністрацыя Прэзідэнта на планавай аснове працягвае праводзіць прыёмы грамадзян

12 июля 2019

Працу са зваротамі на пастаянным кантролі трымае Кіраўнік дзяржавы. Чарговыя сустрэчы пройдуць у Мінску і рэгіёнах.

Так, сёння ў Ашмянскім райвыканкаме з беларусамі сустрэнецца намеснік кіраўніка Адміністрацыі Валерый Міцкевіч. Начальнік галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі Юрый Крывашэеў выслухае заяўнікоў 18 ліпеня ў Мінску.

Прыёмы пройдуць і ў Савеце Міністраў. Сёння асабісты прыём правядзе міністр адукацыі Ігар Карпенка. 17-га - міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч. А 19-га на пытанні грамадзян адкажа міністр прамысловасці Павел Уцюпін. Сустрэчы таксама запланаваныя на 24, 26 і 31 ліпеня. Асабісты прыём праводзіцца згодна з папярэднім запісам.