Адміністрацыя Прэзідэнта трымае на пастаянным кантролі пытанне заработнай платы ў бюджэтнай сферы

19 февраля 2020
Сёння пра гэта заявіла намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Вольга Чупрыс падчас сустрэчы з калектывам Ваўкавыскага педагагічнага каледжа. Яна падкрэсліла, што ў краіне надаецца павышаная ўвага педагагічным пытанням у цэлым - ад удасканалення навучальных праграм да стварэння камфортнага псіхалагічнага клімату ў калектывах. У аснове асноў  пытанні сацыяльнай абароны выкладчыкаў і заработнай платы. Таксама сёння Вольга Чупрыс правяла асабісты прыём грамадзян.