Адміністрацыя Прэзідэнта Беларусі працягвае выязныя прыёмы ў рэгіёнах

14 марта 2018

Адміністрацыя Прэзідэнта Беларусі працягвае выязныя прыёмы грамадзян і юрасоб у рэгіёнах.

Сёння ў Іўі на пытанні будзе адказваць памочнік Прэзідэнта, інспектар па Гродзенскім рэгіёне Сяргей Раўнейка. У Мар’інай Горцы сустрэчу правядзе начальнік галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Юрый Крывашэеў. У Наваградку заўтра - прыём у першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максіма Рыжанкова. Адзначым, выязныя прыёмы адбудуцца да канца месяца ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.