Адміністрацыя Прэзідэнта Беларусі працягвае выязныя прыёмы ў рэгіёнах

24 апреля 2019

Работу са зваротамі  на пастаянным кантролі  трымае Кіраўнік дзяржавы. Чарговыя сустрэчы запланаваны на 24-26 красавіка.

Сёння ў Мінскім гарвыканкаме на пытанні будзе адказваць памочнік Прэзідэнта - інспектар па Мінску  Віталь Прыма. А ў Рагачоўскім райвыканкаме грамадзян будзе прымаць начальнік галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Вольга Шпілеўская. Начальнік галоўнага эканамічнага ўпраўлення Дзмітрый Барабанаў прыём правядзе ў адміністрацыі Заводскага раёна Мінска.