Адміністрацыя Прэзідэнта Беларусі працягвае выязныя прыёмы ў рэгіёнах

6 марта 2018

Адміністрацыя Прэзідэнта Беларусі працягвае выязныя прыёмы грамадзян і юрасоб у рэгіёнах.

Сёння пройдзе сустрэча з інспектарам па Гомельскай вобласці Юрыем Шулейкам у Жлобіне. У гэты ж дзень у Чавусах асабісты прыём арганізуе памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў. У Наваградку 15 сакавіка на пытанні грамадзян адкажа першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў. Адзначым, выязныя прыёмы пройдуць да канца месяца ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.