Працу са зваротамі на пастаянным кантролі трымае Кіраўнік дзяржавы. Прадстаўнікі Адміністрацыі зараз правяраюць, як мясцовыя ўлады вырашаюць пытанні, якія жыхары раёнаў накіравалі ў БелТА падчас акцыі "Ваша пытанне Прэзідэнту" пры падрыхтоўцы і правядзенні "Вялікай размовы".
У Смалявіцкім райвыканкаме сёння пройдзе сустрэча з намеснікам Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Валерыем Міцкевічам. У Камянецкім райвыканкаме можна будзе задаць пытанні памочніку Прэзідэнта - інспектару па Брэсцкай вобласці Анатолю Маркевічу. Пагаварыць з ім можна і па тэлефоне, і на асабістым прыёме. Першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі - начальнік упраўлення кіруючых кадраў і дзяржузнагарод Генадзь Рашацько прыём правядзе ў Чашніцкім райвыканкаме.
Прамую тэлефонную лінію і асабісты прыём заўтра правядзе памочнік Прэзідэнта - інспектар па Брэсцкай вобласці Анатоль Маркевіч у Бярозоўскім райвыканкаме. Запісацца на прыём можна па тэлефонах аддзелаў па працы са зваротамі грамадзян адпаведных выканкамаў. Сустрэчы прадоўжацца і пасля 16 красавіка.













