Адміністрацыя Прэзідэнта Беларусі працягвае выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах

22 ноября 2018

Сёння з грамадзянамі ў Мазырскім райвыканкаме сустрэнецца першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў. 23 лістапада асабісты прыём у Хойніцкім райвыканкаме правядзе намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Жаўняк. А ў Ваўкавыскім жыхароў рэгіёна прыме намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Валерый Міцкевіч. Запісацца на прыём можна па тэлефонах аддзелаў па працы са зваротамі грамадзян адпаведных выканаўчых камітэтаў.