Адміністрацыя Прэзідэнта Беларусі працягвае выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах

5 сентября 2017

З гэтага дня і па 8 верасня яны пройдуць у Брэсцкай, Віцебскай і Гродзенскай абласцях, а таксама ў Мінску. Праца ў такім фармаце дапамагае знайсці асноўныя праблемныя пытанні і аператыўна вырашыць іх. Таксама гэта магчымасць праводзіць маніторынг сітуацыі на месцах. Запісацца на прыём можна па тэлефонах аддзелаў па рабоце са зваротамі грамадзян адпаведных выканаўчых камітэтаў.