Адміністрацыя Прэзідэнта Беларусі працягвае выязныя прыёмы грамадзян і юрасоб у рэгіёнах

5 марта 2018

Сёння ў Драгічыне сустрэча з памочнікам Прэзідэнта - інспектарам па Брэсцкай вобласці Васілём Герасімавым. Заўтра - з інспектарам па Гомельскай вобласці Юрыем Шулейкам ў Жлобіне. У гэты ж дзень у Чавусах асабісты прыём арганізуе памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў. У Наваградку 15 сакавіка на пытанні грамадзян адкажа першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў. Адзначым, выязныя прыёмы пройдуць да канца месяца ва ўсіх рэгіёнах.