Адміністрацыя Прэзідэнта Беларусі працягвае выязныя прыёмы грамадзян і юрасоб у рэгіёнах

13 марта 2018

Сёння ў Полацку сустрэча запланавана з памочнікам Прэзідэнта, інспектарам па Віцебскай вобласці Аляксандрам Субоціным. Заўтра ў Іўе выедзе інспектар па Гродзенскім рэгіёне Сяргей Раўнейка. У Мар’інай Горцы прыём правядзе начальнік галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Юрый Крывашэеў. У Наваградку ў чацвер на пытанні адкажа першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў. Адзначым, выязныя прыёмы адбудуцца да канца месяца ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.