Адміністрацыя Кіраўніка дзяржавы ў лістападзе правядзе выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах краіны

1 ноября 2018

У першай дэкадзе месяца прыёмы пройдуць у Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях.

Так, сёння ў Карэліцкім райвыканкаме вострыя і актуальныя пытанні грамадзяне змогуць абмеркаваць з першым намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрасоб - начальнікам ўпраўлення пісьмовых і электронных зваротаў Крысцінай Побаль. У Клецкім райвыканкаме 2 лістапада прыём правядзе начальнік галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрасоб Рыгор Шлык. Выязныя прыёмы таксама пройдуць 5, 6, 8 і 9 лістапада. Запісацца можна па тэлефонах аддзелаў па рабоце са зваротамі грамадзян адпаведных выканаўчых камітэтаў. Прыёмы пройдуць з 10:00 да 13:00.