Адміністрацыя Кіраўніка дзяржавы працягвае выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах краіны

8 ноября 2018

Заўтра з 10 да 13 у Быхаўскім раёне з грамадзянамі сустрэнецца намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Мікалай Снапкоў. Намеснік начальніка ўпраўлення пісьмовых і электронных зваротаў Галоўнага ўпраўлення па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Аляксей Бабіцкі прыём правядзе ў Касцюковіцкім райвыканкаме. Запісацца можна па тэлефонах аддзелаў па працы са зваротамі грамадзян адпаведных выканаўчых камітэтаў.