Адміністрацыя Кіраўніка дзяржавы працягвае выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах краіны

2 ноября 2018

Сёння ў Клецкім райвыканкаме на пытанні адкажа начальнік галоўнага ўпраўлення па працы са зваротамі грамадзян і юрасоб Рыгор Шлык. 5 лістапада ў Столінскім райвыканкаме праблемы беларусаў будзе вырашаць намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па працы са зваротамі грамадзян і юрасоб загадчык асабістага прыёму Ігар Ламаносаў. Выязныя прыёмы таксама пройдуць 6, 8 і 9 лістапада з 10:00 да 13:00. Запісацца можна па тэлефонах аддзелаў па працы са зваротамі грамадзян адпаведных выканаўчых камітэтаў.