12 марта 2021
Абсалютны рэкорд за ўсю гісторыю ПВТ. Экспарт летась перавысіў 2,7 мільярда долараў, а агульны аб'ём вытворчасці склаў 7 мільярдаў 400 мільёнаў рублёў. Парк высокіх тэхналогій падвёў вынікі працы за мінулы год.
Вынікі чарговы раз паказалі, што ПВТ - ключавы драйвер эканомікі Беларусі
Асноўныя спажыўцы IT-прадуктаў і паслуг рэзідэнтаў беларускага тэхналагічнага хаба - ЗША і краіны ЕС. Іх доля ад усяго экспарту па-ранейшаму займае каля 90 %. У першую пяцёрку краін-партнёраў уваходзяць ЗША, Кіпр, Вялікабрытанія, Ірландыя і Расія.
У 2020 годзе ў ПВТ прыбыло 236 новых рэзідэнтаў, сёлета ў сакавіку яшчэ 65
Нягледзячы на песімістычныя прагнозы нядобразычліўцаў, у 2020 годзе ў ПВТ прыбыло 236 новых рэзідэнтаў, сёлета ў сакавіку яшчэ 65. Сёння Парк высокіх тэхналогій аб'ядноўвае 1 021 кампанію. Поўнае інтэрв'ю з кіраўніком ПВТ глядзіце ў гэтую нядзелю ў "Галоўным эфіры".