Абсалютныя тэмпературныя рэкорды на большай частцы Беларусі

16 октября 2019
Лета вярнулася ў сярэдзіне восені. Пабіты тэмпературны рэкорд дня за ўвесь перыяд метэаназіранняў. У Брэсце паветра прагрэлася да плюс 24 з паловай градусы, што на 1 градус вышэй за максімум, зарэгістраваны 40 гадоў таму ў гэтым жа горадзе. Абнавіліся пікавыя даныя ў Гомелі і Гродне. Перапісаныя рэкорды практычна на ўсіх метэастанцыях Брэсцкай і Гомельскай абласцей. У найбліжэйшыя дні такое надвор'е захаваецца.