Абітурыенты змогуць аддалена атрымаць даведку аб стане здароўя

29 мая 2020
Сёння ўступіла ў сілу пастанова Міністэрства аховы здароўя аб тым, што абітурыенты змогуць аддалена атрымаць меддаведку для паступлення. Яе выдадуць па выніках медыцынскіх звестак і агляду ўрачоў-спецыялістаў за апошнія 12 месяцаў. Акрамя таго,  можна атрымаць меддаведку для санаторна-курортнага лячэння, на аздараўленне дзяцей, для прыёму ў школу і сад, спартыўныя секцыі.

Ірына Кірэева, начальнік упраўлення Міністэрства аховы здароўя Беларусі:  "Гэта вельмі актуальна зараз, таму што ў цяперашняй эпідэміялагічнай сітуацыі трэба зменшыць колькасць пацыентаў, якія прыходзяць у медустановы. Гэта разгрузіць медработнікаў, медустанову. Акрамя таго, гэта будзе зручна для грамадзян і павысіць даступнасць для грамадзян атрымання меддакументаў для рэалізацыі іх правоў".

Заказаць даведку можна па тэлефоне, па інтэрнэце або ў рэгістратуры ўстановы аховы здароўя.