Абітурыенты здалі тэсціраванне па грамадазнаўстве

17 июня 2015

Чарговае ўступнае выпрабаванне завяршылася для будучых юрыстаў, дыпламатаў і сацыёлагаў. Сёння абітурыенты здавалі ЦТ па грамадазнаўстве. Каля дзвюх гадзін таму бланкі з адказамі здалі больш за 10 000 чалавек. За 90 хвілін яны павінны былі адказаць на 50 пытанняў. Кожнае ўступнае выпрабаванне кантралюе спецыяльна створаная камісія. Як было арганізавана тэсціраванне па грамадазнаўстве ў Беларускім дзяржуніверсітэце, праверыў асабіста памочнік Прэзідэнта галоўны інспектар па Мінску Аляксандр Якабсон. Сёлета ён узначальвае камісію па кантролі за ўступнымі выпрабаваннямі ў БДУ.

Наступны экзамен пройдзе ў гэтую пятніцу - тэст па біялогіі.