Аляксандр Занімон: За неспыненне па патрабаванні ДАІ магчымы адміністрацыйны арышт

27 апреля 2021

ДАІ мае ўсе тэхнічныя магчымасці, каб адсочваць наяўнасць тэхагляду ў вадзіцеляў з дапамогай камер фотафіксацыі. Гэта сёння на брыфінгу заявіў намеснік начальніка галоўнага  ўпраўлення ДАІ Аляксандр Занімон. Нагадаем, пасля ўступлення ў сілу новага Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Дзяржаўтаінспекцыя анансавала кантроль за ТА з дапамогай камер хуткасці. Адзначаецца, што звесткі з базы Белтэхагляду паступаюць у ДАІ, і на падставе гэтага можна адсочваць парушальнікаў. Пры гэтым работа вядзецца не ўсімі камерамі, а выбарачна. Галоўная задача - прафілактыка і бяспека дарожнага руху. 

На брыфінгу расказалі аб узмацненні пакарання за кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане, а таксама за неспыненне па патрабаванні ДАІ. Так, у асобных выпадках, калі інспектарам даводзіцца даганяць ліхача, парушальніка можа чакаць адміністрацыйны арышт.