Лагістычную каштоўнасць індустрыяльнага парка "Вялікі камень" як вузла на шляху з Усходу на Захад ніхто не ставіць пад сумненне. Санкцыі і антыбеларуская рыторыка не зменяць статус сувязнога звяна для бізнесу Еўропы і Азіі. Такую ўпэўненасць выказаў кіраўнік адміністрацыі "Вялікага каменя" Аляксандр Ярашэнка ў праекце "Пытанне нумар адзін". Гэтым фактам абумоўлена стабільная цікавасць да працы на беларускай пляцоўцы, у тым ліку еўрапейскага бізнесу. І гэту цікавасць не збіла нават пандэмія. Топ-менеджар назваў тэмпы напаўнення парку рэзідэнтамі нават вышэйшымі за сярэднесусветныя па выніках мінулага і гэтага года.
У планах зрабіць "Вялікі камень" Мекай для турыстаў, у тым ліку пабудаваць на гэтай тэрыторыі Дыснейленд кітайскага ўзору. Праз 5-7 гадоў гэта будзе паўнавартасны горад з добрым турыстычным патокам, упэўнены Аляксандр Ярашэнка.













