А. Ярашэнка: Кітайскія кампаніі прапаноўваюць вырабляць у індустрыяльным парку "Вялікі камень" вакцыны па сваёй тэхналогіі

14 июня 2021

У  Беларусі недахопу вакцын няма! Актыўна працуе ўласная вытворчасць па расійскай тэхналогіі. Некалькі кітайскіх кампаній выйшлі з прапановай вырабляць у індустрыяльным парку "Вялікі камень" вакцыны па сваёй тэхналогіі. Гэта ў праекце "Пытанне нумар адзін" заявіў кіраўнік адміністрацыі парка Аляксандр Ярашэнка. Ён выказаў надзею, што такія вытворчасці на беларускай пляцоўцы будуць запушчаны. І гэта дазволіць арганізаваць пастаўкі вакцын не толькі на ўнутраны рынак, але і за яго межы. А новы ўказ кіраўніка дзяржавы, падпісаны напярэдадні, забяспечыць арганізацыю вытворчасці за кароткі тэрмін і пазбавіць ад адміністрацыйных перашкод.

З пачатку года на беларускай індустрыяльнай пляцоўцы зарэгістравана 5 новых рэзідэнтаў. І гэтыя тэмпы з улікам пандэміі вышэйшыя за сярэднесусветныя. Парк функцыянуе ў звычайным рэжыме: працуюць канвееры, расце экспарт. Прадукцыя, што выпускаецца ў "Вялікім камені", пастаўляецца ў 25 краін.