Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя сёння нагадала аўтаўладальнікам аб неабходнасці замены летняй гумы на зімовую. Прадбачлівыя вадзіцелі, якія паспелі пераабуць аўто, у якасці заахвочвання атрымалі ад праваахоўнікаў сертыфікаты на шынамантаж са скідкай 50 працэнтаў. Дарэчы, пераход на зімовую гуму зніжае рызыку трапіць у ДТЗ.
Алена Волчак, старшы інспектар агітацыі і прапаганды АДАІ УУС адміністрацыі Фрунзенскага раёна г. Мінска: У асенне-зімовы перыяд павялічваецца колькасць ДТЗ па прычыне нізкага каэфіцыента счаплення гумы з дарогай. Летняя гума страчвае сваю эфектыўнасць - асфальт халодны і няма такога счаплення. Машына становіцца менш ўстойлівая, і павялічваецца тармазны шлях.
Акрамя гэтага супрацоўнікі ДАІ нагадалі аўтааматарам выконваць элементарныя меры засцярогі. Трымаць дыстанцыю і не перавышаць хуткасны рэжым.