Лепшых супрацоўнікаў Следчага камітэта па Мінскай вобласці ўзнагародзілі ва Уздзе. Губернатар Аляксандр Турчын уручыў падзякі і медалі за бездакорную службу. Сёння для камфортнай працы супрацоўнікаў ствараюцца ўсе ўмовы. Адрамантаваны слуцкі і смалявіцкі будынкі следчых камітэтаў. У новыя памяшканні пераехалі супрацоўнікі Нясвіжа і Беразіна, абноўлены аўтапарк. Нядаўна з'явілася рухомая крыміналістычная лабараторыя.
А ў зале Перамогі Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны лепшыя прадстаўнікі Следчага камітэта Беларусі па Мінскай вобласці атрымалі высокія ўзнагароды і афіцэрскія званні. Усяго 60 чалавек.
У гэтым годзе рады супрацоўнікаў Следчага камітэта па Мінскай вобласці папоўнілі больш як 30 чалавек.













