Замест таго каб прыслухацца да рашэння Еўрапейскага суда па правах чалавека і забяспечыць бежанцам хоць бы мінімальны ўзровень абароны, Латвія, Літва і Польшча працягваюць ацэньваць міграцыйны крызіс на сваіх тэрыторыях як гібрыдную атаку Беларусі ледзь ці не супраць усяго ЕС. Такім меркаваннем з нашым тэлеканалам падзяліўся літоўскі палітолаг Андрэй Старыкаў. На думку эксперта, нашы заходнія суседкі ўжо даўно выкарыстоўваюць дадзеную рыторыку ў сваіх карыслівых мэтах, атрымліваючы палітычныя і фінансавыя дывідэнды.
А. Старыкаў: Палітыкі Латвіі, Літвы і Польшчы зарабляюць на міграцыйным крызісе
2 сентября 2021













