А. Швед: У нацызму і генацыду няма тэрміну даўнасці

8 июля 2021

У нацызму і генацыду няма тэрміну даўнасці. Аб гэтым у эксклюзіўным інтэрв'ю нашаму тэлеканалу заявіў Генеральны пракурор Беларусі. Андрэй Швед у гэтыя дні ўдзельнічае ў канферэнцыі кіраўнікоў пракуратур еўрапейскіх краін у Санкт-Пецярбургу. Зараз наша генеральная пракуратура праводзіць маштабнае расследаванне генацыду насельніцтва БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны. Ужо апытана больш як 4000 жывых сведак, і гэтая праца працягваецца. Прычым размова не толькі аб сведках, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі, але і ўсёй постсавецкай прасторы. Зараз спецыяльная следчая група вядзе збор інфармацыі, дзе гэтыя асобы пражываюць, каб паспець іх дапытаць, задакументаваць сведчанні і затым прадставіць іх у міжнародны трыбунал. 


Аб маштабным расследаванні генацыду беларускага насельніцтва ў гады вайны, новых крымінальных справах і супрацоўніцтве пракуратур Беларусі і Расіі ў прафілактыцы кіберзлачынстваў -  інтэрв'ю Андрэя Шведа нашаму тэлеканалу глядзіце ў гэтую нядзелю ў выніковай праграме "Галоўны эфір".