Неадназначныя выбары, супярэчлівая інаўгурацыя і дваістыя стандарты. Усё гэта рэаліі апошніх месяцаў Злучаных Штатаў, якія пастаянна апялююць да такіх паняццяў, як свабода слова або справядлівасць. Рэальная ж каштоўнасць для "рупараў дэмакратыі" - гэта рыначная вайна і прыбытак. Такім меркаваннем падзяліўся старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных.
Каб выстаяць, ЗША трэба пастаянна дэманстраваць сваю сілу на сусветнай арэне і дыктаваць пазіцыю іншым краінам, але маскіраваць агрэсіўны падыход ім прыходзіцца пад "абарону правоў чалавека" - сапраўдная палітычная крывадушнасць, лічыць Андрэй Савіных.













