А. Лукашэнка выказаў спачуванні сем'ям лётчыкаў, якія загінулі пад Баранавічамі

19 мая 2021

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні сем'ям загінуўшых лётчыкаў і трымае на асабістым кантролі ход расследавання крушэння самалёта ў Баранавічах.

Гэта паведаміла прэс-сакратар Прэзідэнта Наталля Эйсмант. Кіраўнік дзяржавы даў усе неабходныя даручэнні па расследаванні катастрофы і чакае вынікаў. Міністру абароны даручана асабіста перадаць словы падтрымкі ад Прэзідэнта і аказаць усю неабходную дапамогу сем'ям.

Крушэнне самалёта ў Баранавічах нікога не пакінула абыякавым. "Адвялі бяду, гэта нашы анёлы, вельмі шкада, што хлопцы загінулі - яны сапраўдныя героі", - так гавораць відавочцы аб загінуўшых лётчыках.  Мерапрыемствы свята "Баранавіцкая вясна", намечанага на 21-22 мая, адменены. Ушанаваць памяць загінуўшых лётчыкаў можна ў храме Жонак-Міраносіц. Праявіўшы мужнасць і гераізм, пілоты імкнуліся адвесці паветранае судна ад населенага пункта. Пераканаўшыся, што траекторыя падзення знаходзіцца па-за жылымі дамамі, лётчыкі катапультаваліся. На жаль, абодва загінулі. Месца, куды ўпаў самалёт, з вышыні выглядае як невялікая палянка, і пакласці борт у такі пятачок паміж дамамі,  каб не было ахвяр сярод цывільнага насельніцтва, - гэта сапраўдны прафесіяналізм і гераізм. На месцы трагедыі зараз працуе здымачная група АТН.

Пацярпеў крушэнне ваенны самалёт Лідскай штурмавой авіябазы Як-130

Сёння днём пад Баранавічамі пацярпеў крушэнне ваенны самалёт Лідскай штурмавой авіябазы Як-130. Пры выкананні вучэбна-трэніровачнага палёту экіпаж выявіў тэхнічную няспраўнасць. Вядома, што палёт выконвалі камандзір звяна маёр Андрэй Нічыпорчык і лейтэнант Мікіта Куканенка. 

12 студзеня гэтага года лейтэнант Мікіта Куканенка даў інтэрв'ю нашым калегам з ВаенТБ і расказаў, чаму вырашыў стаць лётчыкам.