У Беларусі хапае валюты, але з-за інфляцыі долара на сусветных рынках больш выгадна захоўваць зберажэнні ў беларускіх рублях.
Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з калектывам МНПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі. На рост абменнага курсу напрамую ўплывае валютны ажыятаж, які мы самі штучна ствараем.
Абмеркавалі і галоўную тэму нашага рэгіёна. Аляксандр Лукашэнка падзяліўся сваім меркаваннем, што стала прычынай падзей ва Украіне.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яму давялося супрацоўнічаць з некалькімі ўкраінскімі прэзідэнтамі, яны ніяк не спрабавалі працаваць дзеля людзей. Прэзідэнт пагаварыў з калектывам МНПЦ
Абмеркавалі сёння і высокую яўку на датэрміновым галасаванні па Канстытуцыі. Аляксандр Лукашэнка гэта звязвае ў тым ліку з вялікай працай, якая была праведзена ў краіне да рэферэндуму. Падрабязнасці ў нашых наступных выпусках.













