А. Лукашэнка падпісаў Дэкрэт № 6 аб узмацненні патрабаванняў пры прыёме на працу на дзяржпрадпрыемствы

12 октября 2021

Дадатковая ўвага кадрам. Сёння Прэзідэнт падпісаў Дэкрэт № 6, паводле якога ўзмацняюцца патрабаванні пры прыёме на працу на дзяржпрадпрыемствы. Дакумент абавязвае кіраўнікоў дзяржорганаў і арганізацый запытваць характарыстыкі з папярэдніх месцаў працы, а таксама звесткі з банка даных аб правапарушэннях у дачыненні да кандыдатаў на кіруючыя пасады. Акрамя таго, у дэкрэце вызначаюцца дакладныя патрабаванні да характарыстыкі. Яна павінна адлюстроўваць прафесійныя, дзелавыя і маральныя якасці работніка, звесткі аб выкананні працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны, адносіны да дзяржаўных і грамадскіх інстытутаў. За парушэнне такога парадку прыёму на працу, а таксама выдачу характарыстык, якія змяшчаюць загадзя недакладную інфармацыю, прадугледжана адказнасць. Дэкрэт уступае ў сілу праз 10 дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.