А.Лукашэнка: Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў - гэта пункт адліку новай гісторыі краіны

2 июля 2019

Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў - гэта пункт адліку новай гісторыі краіны. Аляксандр Лукашэнка заявіў пра гэта  на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці.

Сярод запрошаных у Палац Рэспублікі кіраўнікі дзяржорганаў, дыпламаты, прадстаўнікі грамадскасці і, вядома, ветэраны. Нягледзячы на паважны ўзрост,  гэтымі асаблівымі днямі  мужнае пакаленне  заўсёды ў цэнтры падзей. Бо дзень вызвалення Мінска і свята незалежнасці суверэннай Беларусі - галоўны сімвал мірнага і свабоднага жыцця. Гэта свята штогод вяртае нас усіх  у адзін з самых цяжкіх і гераічных перыядаў жыцця беларускага народа.

У сваім выступленні Аляксандр Лукашэнка закрануў і актуальную тэму, звязаную  з развіццём Узброеных сіл сучаснай Беларусі. На прасторах інтэрнэта зараз разгарнулася бурная дыскусія  вакол паправак у закон  аб службе ў арміі. Прэзідэнт пракаменціраваў розныя варыянты развіцця падзей.

Урачысты сход завяршыўся вялікім канцэртам. Нацыянальны каларыт, атмасфера свята і ў той жа час  цяжкія ўспаміны. Усе гэтыя эмоцыі зразумелыя і блізкія  і сведкам той вайны, і цяперашняму пакаленню, моладзі. Усе мы ўжо ў прадчуванні вялікай падзеі. Дзень Незалежнасці ўся краіна сустрэне зусім хутка.