Пра гэта і не толькі ішла размова на сустрэчы прэзідэнта з кіраўніком Вярхоўнага суда Валянцінам Сукалам. Нязменны арыенцір для прадстаўнікоў Феміды - быць больш уважлівымі да людзей і кожнага канкрэтнага выпадку ў практыцы. Бо якім будзе падыход, такое ў цэлым складзецца ўражанне аб усёй судзейскай вертыкалі краіны.
Вярхоўны суд падключыцца да працы над новым варыянтам Канстытуцыі
Сёння над новым варыянтам Канстытуцыі працуюць спецыялісты рознага профілю, у тым ліку суддзі Канстытуцыйнага суда. Прапановы па сваім профілі паступяць і ад вышэйшай судовай інстанцыі. Затым з дакументам азнаёміцца грамадскасць.У Вярхоўным і абласных судах завершана лічбавізацыя правасуддзя
У Вярхоўным і абласных судах завершана лічбавізацыя правасуддзя. Ужо заўтра яны стануць фіксаваць судовыя працэсы на аўдыя і відэа. Запусцяць і адзіную інфармацыйную сістэму для судоў агульнай юрысдыкцыі. У рэжыме анлайн будзе даступна сітуацыя ў кожным раённым судзе. Распавёў Валянцін Сукала журналістам і аб прапановах Вярхоўнага суда па папраўках у Асноўны закон.Вярхоўны суд прапанаваў спрасціць функцыі прэзідэнта ў частцы прызначэння суддзяў
У Беларусі за апошнія 10 гадоў адзначаецца паляпшэнне крымінагеннай сітуацыі - зніжаецца ўзровень злачыннасці. Апошнім часам у мінскіх судах узрасла колькасць адміністрацыйных спраў, што разглядаюцца, але ў цэлым становішча не выклікае хвалявання, праца ідзе ў штатным рэжыме. Судовыя памылкі зведзены да мінімуму. Абскарджваюцца не так шмат рашэнняў. З каля 700 тысяч спраў рознай катэгорыі, якія штогод разглядаюцца ў краіне, у вышэйстаячую інстанцыю падаецца скарга ўсяго на 20 % рашэнняў.













