А. Лукашэнка вывучае работу сістэмы аховы здароўя ва ўмовах пандэміі каранавіруса - Прэзідэнт наведвае РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі

20 октября 2021
Як працуе сістэма аховы здароўя ва ўмовах пандэміі каранавіруса? Прэзідэнт Беларусі працягвае серыю рабочых мерапрыемстваў, прысвечаных медыцынскай тэматыцы.

У цэнтры ўвагі не толькі лячэнне пацыентаў з COVID.  Сёння кіраўнік дзяржавы наведаў РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі ў Бараўлянах. Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, наколькі эфектыўна ў краіне выбудавана сістэма анкадапамогі, развіццём якой пачалі займацца яшчэ два дзясяткі гадоў назад пры яго ўдзеле. Як далажылі Прэзідэнту,   у Беларусі атрымалася не толькі захаваць базу, але і пашырыць магчымасці анкалагічнай дапамогі пацыентам. Створаная сістэма шмат у чым унікальная, і да вопыту яе работы праяўляюць вялікую цікавасць за мяжой. Быў адзначаны момант, што на фоне эпідсітуацыі людзі сталі радзей звяртацца да ўрачоў і адбылося паніжэнне выяўляльнасці анказахворванняў. Аднак гэта агульнасусветная тэндэнцыя. Размова таксама ішла пра экспарт паслуг - аказанне дапамогі замежным анкапацыентам. Гэты кірунак дастаткова запатрабаваны сярод іншаземцаў. Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым звярнуў увагу, што на тым жа Захадзе аналагічныя па якасці паслугі каштуюць значна даражэй. 


Ахова здароўя ў цэнтры ўвагі Прэзідэнта


Была закранута і тэма вакцын, у тым ліку ад COVID-19, палітызацыя гэтага пытання ў свеце, імкненне зарабіць вялікія грошы на праблеме. Дарэчы, зараз кіраўнік дзяржавы наведвае Мінскую абласную клінічную бальніцу, дзе размова якраз ідзе аб рабоце ва ўмовах COVID-19. Прэзідэнт азнаёміўся з парадкам аказання меддапамогі пацыентам у перапрафіляваных аддзяленнях.