А. Крывашэеў: Журналістыка не павінна правакаваць варожасць і сутыкненні

25 мая 2021

Журналісцкая праца не павінна правакаваць варожасць і сутыкненні. Такое меркаванне выказаў старшыня Беларускага саюза журналістаў Андрэй Крывашэеў, каменціруючы падпісаны напярэдадні кіраўніком дзяржавы закон аб СМІ. Дакумент карэктуе заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі, умацоўвае інфармацыйную бяспеку дзяржавы, а таксама становіцца дадатковым бар'ерам для распаўсюджвання фэйкаў. 

Асноўныя палажэнні закона ўступаюць у сілу праз месяц пасля яго афіцыйнага апублікавання.