А.Калінін: Пантонны мост праз Прыпяць плануецца запусціць у эксплуатацыю заўтра да сярэдзіны дня

9 декабря 2017

Гэта сёння заявіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін. Сёння на месцы будучай пераправы завяршаецца падрыхтоўка пад'язных дарог да месца ўсталёўкі, вядзецца падсыпка дарогі, яе планіроўка, мантуецца асвятленне, а з Пінска і Магілёва робіцца перакідванне пантонных мастоў. Даўжыня воднай роўнядзі, якую будзе неабходна перакрыць, 140 метраў. Па мосце змогуць рухацца ўсе віды транспарту. У тым ліку і грузавыя.

Анатоль Калінін, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі: "Камісія створаная пры Міністэрстве транспарту, спецыяльная камісія. У ёй удзельнічаюць спецыялісты, якія павінны да наступнай пятніцы зрабіць сваё заключэнне і ўнесці ва ўрад прапанову - якім чынам мы будзем аднаўляць альбо змяняць іншае тэхнічнае рашэнне па ўладкоўванні дадзенага моста".

Пакуль перабірацца мясцовым жыхарам з аднаго берага ракі на другі дапамагаюць катары МНС. Яны курсуюць кругласутачна, і толькі за апошні час ратавальнікі перавезлі больш чым 700 человек. Легкавы транспарт і грузавыя аўтамабілі вагой да 10 тон перапраўляюцца з дапамогай паромнай пераправы. Вялікагрузным аўто на іншы бераг Прыпяці можна трапіць толькі ў аб'езд - праз Мазыр або Пінск.