Анатоль Калінін: дыялог грамадства і ўлады і надалей будзе наладжаны канструктыўна

6 Красавіка 2017

Дыялог грамадства і ўлады і надалей будзе наладжаны канструктыўна. У тым ліку з выездам на месцы для разгляду спрэчных сітуацый.

Аб гэтым сёння заявіў віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін, асабіста прымаючы грамадзян і юрасоб у Савеце міністраў. Звароты ў асноўным датычыліся будаўніцтва жылля, жыллёва-камунальных пытанняў, капітальнага рамонту жылфонда. Віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што з боку мясцовай улады ўвага да праблем павінна быць больш пільнай. А асобныя сітуацыі, якія асабліва датычацца добраўпарадкавання маленькага горада або сяла, неразумна выносіць на ўзровень урада. Рашэнні павінны прымаць выканкамы на месцах.

Па кожным пытанні сёння былі дадзеныя даручэнні дзяржорганам. Шматлікія спрэчныя сітуацыі віцэ-прэм'ер узяў на асабісты кантроль. Ужо заўтра прыём грамадзян у Саўміне правядзе міністр інфармацыі Лілія Ананіч.