А. Душачкін: Творчасць і мастацтва павінны быць вышэйшымі за палітыку

11 ноября 2020

"Незапланаваныя канікулы" б'юць па кішэні абсалютна ўсіх сфер жыцця. У тым ліку і культурнага. Афіцыйнага каранціну ў Беларусі няма - вопыт мінулага паўгоддзя падказвае: чакаць у ізаляцыі дарагога каштуе. Тым не менш, меры засцярогі прынятыя - некаторыя ўстановы пераведзеныя "на дыстанцыёнку". Іншыя ж канчаткова не закрываліся, а сітуацыю ўспрынялі як магчымасць - сышлі на пазітыве не толькі ў анлайн, але эксперыментуюць з формай і падачай у афлайне.

Напрыклад, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага - у гэтай трупы дома рамонт. На час перадыслакаваліся на сцэну Палаца прафсаюзаў і ўжо сёння аднаўляюць паказ спектакляў пасля вымушанага перапынку. Аб гэтым і не толькі пагутарылі з заслужаным артыстам Беларусі Андрэем Душачкіным (відэа).