За мір і росквіт нашай краіны. Ужо чацвёрты аўтапрабег "За адзіную Беларусь!" аб'яднаў каля сотні аўтамабілістаў з усёй краіны. Маршрут сёння такі - з Мінска праз Смілавічы, Чэрвень, Беразіно, Бялынічы. Фінальны пункт - Буйніцкае поле ў Магілёўскім раёне. Зарадзіцца добрым настроем не перашкодзіла нават дрэннае надвор'е. Акцыя - цудоўны спосаб не толькі выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю, але і правесці час з сям'ёй, пазнаёміцца з прыгожымі месцамі роднай зямлі.
Да акцыі можна далучыцца на ўсім працягу маршруту. У гэтыя хвіліны калона знаходзіцца паблізу ад Бялынічаў, каля 13 гадзін аўтамабілістаў сустрэнуць у мемарыяльным комплексе "Буйніцкае поле". Там удзельнікі ўскладуць кветкі да капліцы, пройдзе экскурсія.













