"У славу агульнай Перамогі". Зямлю з 44 воінскіх пахаванняў даставілі ў Горкі

10 октября 2019

Патрыятычная акцыя "У славу агульнай Перамогі" адбылася сёння ля падножжа мемарыяла "Смуткуючая маці". У Горкі даставілі зямлю з 44 воінскіх пахаванняў. Падчас вайны на тэрыторыі раёна загінулі звыш 4 000 савецкіх салдат і афіцэраў, больш за 8 000 мірных жыхароў. Зямлю з месцаў пахаванняў сабралі ў адзіную капсулу. У дзень 75-годдзя Перамогі яе змесцяць у крыпту Усіхсвяцкага храма сталіцы.