«Новыя імёны Беларусі»

4 марта 2016

Працоўныя калектывы Мінскай вобласці прадэманстравалі творчасць у фінале абласнога этапу прафсаюзнага конкурсу «Новыя імёны Беларусі». Кожны раён быў прадстаўлены некалькімі нумарамі. У намінацыі “Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” ўдзельнічалі больш за 150 аўтараў з вышытымі карцінамі, самабытнымі беларускімі лялькамі, традыцыйнымі паясамі і вырабамі з дрэва. Пераможцы абласнога этапу прадставяць Мінскую вобласць у фінале. Імёны лепшых вакалістаў, музыкантаў, танцораў і творцаў назавуць у маі.