"На вылет!". На "Беларусь 1" - прэм'ера інтэлектуальнага шоу

31 марта 2019

Бітва розумаў у эфіры "Беларусь 1". Сёння на першай кнопцы прэм'ера інтэлектуальнага забаўнага шоу "На вылет!".

Аўтарам арыгінальнага тэлепрадукта стаў выканаўчы прадзюсар тэлеканала "Беларусь 1" Яўген Папковіч. Канцэпцыя шоу дазваляе ўдзельнікам не толькі засвяціцца на экране, але і зарабіць грошы. Прызавы фонд гульні 2000 беларускіх рублёў. Для таго, каб забраць выйгрыш, удзельнікам неабходна даваць правільныя адказы на пытанні з розных сфер ведаў і нават ісці на кампраміс з сапернікамі, каб не вылецець з гульні. 

Яўген Папковіч, выканаўчы прадзюсар тэлеканала "Беларусь 1", аўтар інтэлектуальна-забаўнага шоу "На вылет!": "Першы тур вельмі дынамічны. Пасля першага павінна набрацца дзве каманды па 8 чалавек у кожнай, потым ідзе другі тур, з якога вылятае адразу 8 чалавек. Зноў адно аднаго выбіваюць, гэта такая будзе бойня. Усіх інтэлектуалаў будуць выбіваць у самым пачатку, каб самому дайсці да канца. У гэтым такі сэнс. У нас можа згуляць любы чалавек. Таму што ў нас пытанні не вышэйшыя за сярэднюю школу". 

Нагадаем, што стаць уладальнікам грашовага прыза можа кожны. Каб трапіць у студыю і пазмагацца за тытул самага эрудзіраванага гульца, неабходна прайсці рэгістрацыю. Зрабіць гэта можна і анлайн, запоўніўшы форму на сайце медыяхолдынга tvr.by.