"Фільтр" на дарогах. ДАІ правярае вадзіцеляў па ўсёй краіне

25 декабря 2018

Хуткасць, увага і бяспека. У святочныя выхадныя Дзяржаўтаінспекцыя перайшла на ўзмоцнены рэжым нясення службы. Асаблівую ўвагу надаюць выяўленню п'яных вадзіцеляў, беспраўнікаў, а таксама правяраюць выкананне правіл перавозкі дзяцей. Акцыя "Фільтр" прайшла на трасе Мінск - Дзяржынск. Гэты ўчастак дарогі выбраны не выпадкова, за год у аварыях тут загінулі 4 чалавекі, 13 атрымалі траўмы. Так, толькі за тры гадзіны супрацоўнікі ДАІ зафіксавалі 60 парушэнняў. У асноўным гэта таніраванне шкла і адсутнасць тэхагляду. Акрамя таго, 10 шафёраў не мелі вадзіцельскага пасведчання. Што да маленькіх пасажыраў, усе яны знаходзіліся ў аўтакрэслах.

Аналагічная кампанія прайшла ў суботу на трасе Мінск - Мядзел. Там інспектары ДАІ выявілі больш за 70 парушэнняў. Гэта рух на летняй гуме, адсутнасць вадзіцельскага пасведчання, перавозка дзяцей без аўтакрэсла. Таксама быў адзін выпадак прад'яўлення падробленага пасведчання аб рэгістрацыі транспарту. "Фільтр" Дзяржаўтаінспекцыя паўторыць і перад Новым годам.