9 закаханых пар з кожнага раёна Мінска абмяняліся кольцамі ў Дзень горада

14 сентября 2019

Яшчэ адна важная падзея ў яркі дзень! Сёння 9 закаханых пар  (па адной з кожнага раёна сталіцы) заключылі шлюб у асаблівай абстаноўцы ў канцэртнай зале "Верхні горад". З днём шлюбу маладых павіншаваў мінскі гараднічы з прыгожай дамай. Пад гукі скрыпак пары давалі адно аднаму клятву вернасці, а таксама абмяняліся кольцамі.